Метадычная тэма. Школьныя метадычныя аб'яднанні

План работы пастаянна дзеючага семінара “Сучасны ўрок”

развернуть

План работы пастаянна дзеючага семінара “Сучасны ўрок”

 

 

План работы пастаянна дзеючага семінара “Сучасны ўрок”

Метадычная тэма:.

Павышэнне  прафесійнага ўзроўню педагогаў  па развіцці прадметна-метадычных кампетэнцый ва ўмовах абноўленага зместу адукацыі                      праз засваенне эфектыўных спосабаў арганізацыі, актывізацыі і кантролю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў.

 

 05.09.2023

І. Псіхолага-метадычны семінар  “Дамашняе заданне як сродак фарміравання трывалых ведаў”

Задачы:

  • стварыць умовы для актуалізацыі ведаў аб арганізацыі дамашняга задання як сродку фарміравання трывалых ведаў і ўменняў навучэнцаў  і папярэджвання іх перагрузкі;
  • пазнаёміць з сучаснымі падыходамі да   арганізацыі   дамашніх    заданняў;
  • разгледзіць асаблівасці дыферэнцыяцыі дамашнніх заданняў;
  • прадэманстраваць з вопыту работы сістэму метадаў і прыёмаў праверкі дамашніх заданняў;
  • распрацаваць рэкамендацыі па арганізацыі выканання дамашняга задання для законных прадстаўнікоў.

Пытанні:

  1. Псіхалагічныя аспекты арганізацыі дамашняга задання ці што зрабіць, каб дзіця яго выконвала (адк.Роліч Н.А.)
  2. Сучасныя падыходы       да   арганізацыі    дамашніх    заданняў                                (адк. Карыба Т.І.)
  3. Дыферэнцыраванае дамашняе заданне (адк.Арловіч М.Я.).
  4. Метады і прыёмы праверкі дамашніх заданняў. (Абмен вопытам)

5.Практычная частка. Стварэнне рэкамендацый для законных прадстаўнікоў “Што зрабіць, каб дзіця выконвала дамашняе заданне” .     (Работа ў групах)

 

07.12.2023

ІІ. Круглы стол “Выхаваўчы рэсурс сучаснага вучэбнага занятку: формы                і метады”.

Задачы:

  • стварыць умовы для павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз асваенне тэарэтычных, метадычных і псіхалагічных прынцыпаў і аспектаў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў;
  • сістэматызаваць тэарэтычныя і метадалагічныя прынцыпы                      і аспекты рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў;
  • удасканальваць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў                         па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных з заняткаў;
  • садзейнічаць рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных ззаняткаў. 

Пытанні:

  1. Тэарэтычныя, метадычныя і псіхалагічныя прынцыпы і аспекты рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў.                                       (адк.  Алёшка М.Э., Роліч Н.А.)
  2. Выхаваўчы патэнцыял педагагічных тэхналогій, форм, метадаў і сродкаў навучання. (Педагогі ўстановы адукацыі.)
  3. Практычная частка. Падрыхтаваць карту аналіза выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага занятку.

 

21.01.2024 

ІІІ. Метадычны марафон “Арганізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці як неабходная ўмова вучэбнага занятку”

Задачы:

- садзейнічаць павышэнню ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз асваенне навукова-метадычных і псіхалагічных прынцыпаў арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці.

- актуалізаваць веды аб дыдактычных патрабаваннях да арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці педагога;

- раскрыць ролю працэсу ацэньвання ў павышэнні ўзроўню вучэбнай матывацыі;

- прадэманстраваць сістэму работы па арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці на вучэбным занятку.

Пытанні:

1.Тэарэтычныя і метадалагічныя асновы арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці навучэнцаў.(адк. Анціпава М.Ч., Хрытанкова Н.В.)

  1. Абмен вопытам. Сучасныя метады і прыёмы кантрольна-ацэначнай дзейнасці. (педагогі ўстановы адукацыі
  2. Адкрыты ўрок па арганізацыі эфектыўнай кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроку. (адк. Касач А.А.)

 

 

 

 

свернуть

Метадычная тэма на 2023/2024 навучальны год. Творчыя групы

развернуть

Методическая тема учреждения образования на 2023/2024 учебный год

Усовершенствовать подходы проектирования учебных занятий с использованием современных методов и средств обучения, разных  форм организации учебного взаимодействия, направленных на достижение  личностных, метапредметных и предметных результатов.

 

 

 

свернуть

План правядзення пасяджэнняў метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў

развернуть

 

 План работы  метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

дзяржаўнай установы адукацыі “Чурлёнская сярэдняя школа”

на 2023/2024 навучальны год

Тэма: удасканаленне формаў і метадаў выхаваўчай работы  класнага кіраўніка па рэалізацыі зместу неперарыўнага выхавання дзяцей і моладзі.

Мэта:

удасканальванне работы класных кіраўнікоў па фарміраванні ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, па падтрымцы навуэнцаў на этапе выбару сферы будучай прафесійнай дзейнасці,  па  выхаванні культуры бяспекі жыццядзейнасці  і здаровага ладу жыцця .

Задачы:

-арганізаваць інфармацыйна-метадычную дапамогу класным кіраўнікам, стварыць умовы для бесперарыўнага павышэння іх прафесійнай кампетэнтнасці.

-працягнуць работу па каардынацыі дзейнасці класных кіраўнікоў ва ўдасканальванні форм і метадаў арганізацыі грамадзянска-патрыятычнага выхавання, прафарыентацыйнай  і выхаваўчай работы з класным калектывам.

-стварыць умовы пераемнасці ў арганізацыі работы класнага кіраўніка з навучэнцамі па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця на першай і другой ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

-садзейнічаць актыўнаму ўкараненню інтэрактыўных форм і метадаў работы з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі па ўмацаванні грамадзянска-патрыятычных ідэалаў і нацыянальна-сямейных каштоўнасцей.

 

Метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў:

1.Круглы стол “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай,  ідэалагічнай  і выхаваўчай работы   ў 2023/2024 навучальным годзе”;

 2. Метадычны практыкум “Удасканаленне форм і метадаў прафілактычнай работы класнага кіраўніка”;

3.Семінар-практыкум “Новыя падыходы да арганізацыі работы па духоўна-маральным выхаванні”;

4. Круглы стол “Педагагічны маніторынг эфектыўнасці выхаваўчай работы класнага кіраўніка”.

 

28.08.2023

 

21.10.2023

 

23.01.2024

 

11.05.2024

 Пастаянна дзеючы семінар “Сучасны ўрок”:

1.Псіхолага-метадычны семінар  “Дамашняе заданне як сродак фарміравання трывалых ведаў”;

2. Круглы стол “Выхаваўчы рэсурс сучаснага ўрока: формы і метады”;

3. Метадычны марафон “Арганізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці як неабходная ўмова вучэбнага занятку”;

4. Семінар-практыкум для выхавальнікаў групы дашкольнай адукацыі і настаўнікаў        І ступені агульнай сярэдняй адукацыі “Развіццё пазнавальнага інтарэсу сродкамі гульнявой дзейнасці”.

 

05.10.2023

 

07.12.2023

 

21.01.2024

 

04.04.2024

 

свернуть