МЭТА: стварэнне ўмоў для ўдасканалення адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў, спрыяльнай інтэлектуальнаму, маральнаму, фізічнаму развіццю сацыяльна паспяховай, ідэйна ўстойлівай асобы, рашаючаючы наступныя задачы:
- ствараць умовы для фарміравання ўстойлівай матывацыі да навучання, падрыхтоўкі да выніковай атэстацыі, здачы цэнтралізаваных экзаменаў праз выкарыстанне сучасных рэсурсаў кантрольна-ацэначнай дзейнасці;
- садзейнічаць фарміраванню ў навучэнцаў адказных і бяспечных паводзін, захаванню грамадскай дысцыпліны і парадку, адказных адносін да свайго здароўя і здароўя навакольных шляхам правядзення факультатыўных заняткаў, актывізацыі работы з законнымі прадстаўнікамі;
- рэалізоўваць выхаваўчы патэнцыял вучэбных заняткаў, спецыяльна арганізавай дзейнасці ў групе дашкольнай адукацыі для стварэння сістэмы мэтанакіраванай дзейнасці па фарміраванні ў навучэнцаў патрыятычнай свядомасці, маральных каштоўнасцей;
- ствараць умовы для павышэння прафесійнага ўзроўню педагогаў па развіцці прадметна-метадычных кампетэнцый ва ўмовах абноўленага зместу адукацыі праз засваенне эфектыўных спосабаў арганізацыі, актывізацыі і кантролю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў;
- працягваць работу па правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі, на стварэнне камфортнай і бяспечнай адукацыйнай прасторы.