Да 110-годдзя С.Грахоўскага

22.09.2023

«Чалавеку патрэбна нямнога…».  Гэтымі радкамі пачыналася  вечарына да 110-годдзя  паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка С.Грахоўскага ў Чурлёнскай СШ. Цікавыя вехі біяграфіі, лірычная паэзія  ўразіла навучэнцаў 7- 11 класаў.  Любоў да радзімы,  прыроды роднай зямлі, любоў да жыцця - асноўныя тэмы твораў паэта.  Вучні чыталі жыццесцвярджальныя, напоеныя дабрынёй, цяплом і чысцінёй вершы. Уважліва ўчытайцеся ў радкі Сяргея Грахоўскага, і ён абавязкова стане адным з самых любімых вашых беларускіх  пісьменнікаў.