Тыдзень школьных навук

27.01.2023

З 25 студзеня  ва ўстанове адукацыі праходзіць Тыдзень школьных навук.  Адкрыў яго Дзень мастацтва. Навучэнцы пазнаеміся з рэпрадукцыямі карцін, сталі ўдзельнікамі  творчага майстар-класа "Рисуй как Пикассо".

26 студзеня - Дзень гісторыі. "Стужка часу" дазволіла  перамясціцца ў мінулае. Вучні 9-10 класа прынялі ўдзел ў віктарыне рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны".

27 студзеня - Дзень філалагічных навук.  Кожны перапынак навучэнцы з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у віктарынах, квэст-гульнях.