Дыягнастычная алімпіяда

17.01.2023

З 16 студзеня ва ўстанове адукацыі пачаўся школьны этап дыягнастычнай алімпіяды па вучэбных прадметах для навучэнцаў 3-9 класаў. Першымі свае сілы вучні паспрабавалі па беларускай мове і літаратуры. Спадзяемся, што заданні будуць садзейнічаць павышэнню цікавасці да вучэбных прадметаў, а пераможцы вынікова прадставяць установу адукацыі на раённым этапе.