Экскурсія г.Мінск

14.01.2023

Вучні і педагогі дзяржаўнай установы адукацыі “Чурлёнская сярэдняя школа” 13 студзеня наведалі Мінск. Спачатку былі ў захапленні ад святочнай прыгажосці нашай сталіцы. І дарослых, і дзяцей горад уразіў сваім навагоднім убраннем. Затым атрымалі непаўторную асалоду ад праслухвання ўрыўкаў музычных твораў Бетховена і Баха (жывая музыка заўсёды кранае душу). А колькі эмоцый прынёс прагляд спектакля “Дзікае паляванне караля Стаха” паводле аднайменнай аповесці Уладзімірa Караткевічa, якім сустрэў Тэатр юнага гледача. Незвычайная падача матэрыялу надала яшчэ большую таямнічасць гэтаму цікаваму твору. Аматараў тэатра пасля паездкі ва ўстанове адукацыі адназначна стала больш.