Урок гісторыі пад адкрытым небам

10.10.2022

У Год гістарычнай памяці ў рамках ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцы Чурлёнскай сярэдняй школы-сада і Іжскай базавай школы
8 кастрычніка наведалі ўрок гісторыі пад адкрытым небам "Вілейшчына. Першая сусветная вайна". На беразе ракі Вілія размясціўся ваенна-палявы лагер. Увазе рабят былі прадстаўлены палявая кухня, фотазоны, інтэрактыўныя пляцоўкі, а таксама катанне на конях. Кожны з прысутных мог трапіць больш, чым на стагоддзе, у мінулае. Старшакласнікі таксама наведалі воінскія могілкі ля вёскі Заброддзе, месца пахавання Барыса Цітовіча. Экскурсія дапамагла вучням зрабіць яшчэ адзін крок на шляху пазнання гістарычнага мінулага нашай малой радзімы. Сёння мы разумеем, як важна захаваць гісторыю. Мы павінны шанаваць памяць аб сваіх продках. Толькі тады мы будзем краінай, якая зможа перамагчы ў любой сітуацыі.