Акцыя "Нашы дзеці"

27.12.2021

 У пераднавагоднія дні  ва ўстанове адукацыі зноў душэўна і цёпла ад дзіцячых усмешак і шматлікіх падарункаў. У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 24 снежня ўстанову адукацыі наведалі Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аўраменка Аляксей Мікалаевіч, дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэхагляд» Лянчэўскі Юрый Станіслававіч і яго намеснік Бурая Наталля Уладзіміраўна, намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Людміла Міхайлаўна Сляпцова, намеснік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама Валынец Таццяна Эдуардаўна, прадпрымальнік Лявоненка Васіль Васільевіч. Госці падарылі лыжы і санкі, прынтар і грашовы сертыфікат, салодкія падарункі. Вялікі дзякуй нашым спонсарам за клопат і ўвагу!