Аздараўленчы лагер "Непаседы" запрашае ў Краіну Мульці-Пульці

21.12.2020

Падчас працы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Непаседы", які будзе функцыянаваць падчас зімовых канікул на базе ДУА «Чурленскі НПК д/с-СШ"( працоўныя дні 28,29,30,31 снежня, 04, 05 студзеня), будзе рэалізоўвацца гульнявы праект «Краіна Мульці-Пульці». Дзяцей чакаюць сустрэчы з героямі мультфільмаў: Айбалітам, Мальвінай, катом Леапольдам, цётачкай Савой, Зікам Райдэрам, Дабрыняй Нікіцічам. Падчас правядзення мерапрыемстваў дзецям спатрэбіцца праявіць знаходлівасць, кемлівасць, яны будуць вучыцца пераадольваць бар'еры, знаходзіць выхад з цяжкіх сітуацый. Мальвіна нагадае аб правілах добрага тону, Зік Райдэр - аб правілах бяспекі, кот Леапольд - аб законах дружбы, Дабрыня Нікіціч – аб асцярожным стаўленні да роднай зямлі, цётачка Сава - аб неабходнасці вучэння, Айбаліт - аб простых правілах гігіены і здароўя. Спадзяемся, што гульня-падарожжа створыць настрой радасці і здароўя, крэатыву і фізічнай актыўнасці!