Тварыць дабро- гэта прыемна!

03.12.2020

3 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэта добрая нагода ўдзяліць увагу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, паказаць, што яны не адны са сваёй бядой, а побач жывуць неабыякавыя людзі, да якіх можна звярнуцца па дапамогу і падтрымку.

Так, вучні 7 класа падрыхталі відэавіншаванне хлопчыку з суседней школы, які навучаецца дома і сувенір-падарунак. Выхаванцы дашкольнай групы і 1 класа, пад кіраўніцтвам Кляпец А.А. , зрабілі навагоднюю цацку, якая  будзе размяшчацца на елцы ў Вілейскім карэкцыйным цэнтры. 

 Дзень інвалідаў створаны не толькі для таго, каб успомніць і ўдзяліць увагу людзям з абмежаванымі магчымасцямі.Ён яшчэ створаны і для нас – здаровых людзей, каб мы навучыліся цаніць само  жыццё і дзякаваць Богу за самае каштоўнае, што ў нас ёсць, –  здароўе, наша і нашых блізкіх.