Прыём дакументаў у 1 клас

11.06.2020

Прыём дакументаў у 1 клас
10.06.2020
Прыём дакументаў для залічэння ў 1 клас ДУА "Чурленскі НПК д/с-СШ" будзе ажыццяўляцца з 12 чэрвеня па 15 жніўня.
У першую чаргу ў першы клас прымаюцца дзеці, якія пражываюць у мікрараёне, дзе размешчана ўстанова адукацыі. Бацькі пішуць заяву на імя дырэктара, прадастаўляюць пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (або дакумент, які сведчыць асобу) і медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці.

Пры наяўнасці свабодных месцаў у 1 клас могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах.

У гэтым выпадку ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня бацькі падчас прыёму дырэктарам установы адукацыі грамадзян пакідаюць заяву з просьбай прыняць дзіця ў першы клас. Заява будзе зарэгістравана ў спецыяльна адведзеным журнале. Прыём астатніх дакументаў (медыцынская даведка аб стане здароўя, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці) для залічэння ў першы клас  будзе ажыццяўляцца з 16 па 28 жніўня. Залічэнне ў першы клас  будзе ажыццяўляцца ў парадку чарговасці падачы заяў.

Крыніца: http://www.pravo.by

Пытанні па залічэнні ў 2020 годзе ў 1 клас можна задаць па тэлефоне 37276 (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Роліч Наталля Анатольеўна)

Графік  прыёму дакументаў для залічэння ў 1 клас.pdf