Акцыя "Беларусь супраць тытуню"

04.06.2020

Рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню: няма новым выклікам!” пройдзе з 31 мая па 21 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Кожны год 31 мая САЗ і яе партнёры па ўсім свеце адзначаюць Сусветны дзень без тытуню. У гэты дзень будзе праведзена антымаркетынгавая кампанія, закліканая заахвоціць моладзь далучыцца да барацьбы супраць вялікага тытунёвага бізнесу.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі традыцыйна падтрымлівае ініцыятыву САЗ і праводзіць Рэспубліканскую антытытунёвую акцыю. Запланаваны прэс-канферэнцыі і круглыя сталы ў анлайн-рэжыме, выступленні па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння з прыцягненнем прадстаўнікоў арганізацый аховы здароўя, устаноў адукацыі, культуры, спорту і турызму, праваахоўных органаў, грамадскіх арганізацый.

Пройдуць Дні адкрытай інфармацыі, кансультаванне насельніцтва ва ўстановах аховы здароўя па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння, адмовы ад курэння з дапамогай тэлефонаў даверу. Плануецца правядзенне інфармацыйна-адукацыйных кампаній па здароваму ладу жыцця і прафілактыцы хвароб лёгкіх, звязаных з тытунекурэннем.

Спажыванне тытуню, па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, – адна з самых значных пагроз для здароўя чалавека, якая нясе штогод каля 7 млн жыццяў.

 па матэрыялах БелТА