Тыдзень энергазберажэння

16.11.2019

З 12 па 16 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень энергазберажэння,мэта якога -  прыцягнуць ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі да дзейнасці па скарачэнні спажывання электраэнергіі, што будзе садзейнічаць вырашэнню задач экалагічнай і эканамічнай адукацыі.

Навучэнцы праглядзелі і абмеркавалі відэаролікі па тэмах "Змяненне клімату",  удзельнічалі у конкурсе лістовак "Дзейнічай сёння!", абмяркоўвалі шляхі  дзейснага энергазберажэння дома і ў школе.