Бяспека на дарозе - гэта важна!

 Бяспека- гэта важна!

 Мы−пешаходы павінны быць падрыхтаваны да сітуацый рознага роду. Таму выпрацоўваць навыкі бяспечных паводзін на дарозе неабходна з дзяцінства. Бяспечнасць дзяцей на дарогах− гэта актуальная тэма ў любы перыяд года. Вельмі важна, каб кожны з нас  не заставаўся абыякавым да парушэнняў грамадскага парадку і праяўляў грамадзянскі доўг, калі ўзнікла неабходнасць спыніць правапарушэнне ў грамадскім месцы.

АСНОЎНЫЯ ПРАВІЛЫ БЯСПЕЧНЫХ ПАВОДЗІН НА ДАРОЗЕ

- Ніколі не выбягайце на дарогу перад надыходзячым аўтамабілем. Гэта небяспечна, таму што вадзіцель не можа спыніць машыну адразу.

- Неабходна пераходзіць дарогу ў спецыяльна ўстаноўленых месцах па пешаходным пераходзе.

- Выходзьце на праезджую частку толькі пасля таго, як пераканаецеся ў адсутнасці надыходзячага транспарту і злева і справа.

- Пасля таго як выйдзеце з аўтобуса, не выбягайте на дарогу. Пачакайце, пакуль аўтобус ад'едзе, і толькі потым, пераканаўшыся ў адсутнасці машын, пераходзьце дарогу.

- Небяспечна выязджаць на праезджую частку на скейтах і ролікавых каньках.

- Не выбягайце на дарогу па-за зонай пешаходнага пераходу, у гэтых месцах вадзіцель не чакае пешаходаў і не зможа імгненна спыніць аўтамабіль.

- Небяспечна гуляць у мяч і іншыя гульні побач з праезджай часткай, лепш гэта рабіць у двары або на дзіцячай пляцоўцы.

Яшчэ ў гэтым раздзеле