Настаўніку-прадметніку

Акадэмія паслядыпломнай адукацыі.Метадычны рэсурс аўтарскіх методык.

развернуть
Академией последипломного образования создан открытый методический ресурс, содержащий материалы авторских методик и эффективного педагогического опыта учителей-практиков Республики Беларусь, включая многочисленные наработки специалистов образования Минской области.

Предлагаемые материалы ориентированы на программы и учебные пособия по учебным предметам и предполагают реализацию их воспитательного потенциала.

Дистанционное изучение материалов интернет-ресурса поможет педагогам обогатить арсенал методических приемов, используемых в профессиональной деятельности. 

Открытый методический портал размещен ЗДЕСЬ.

свернуть

Прафілактыка парушэнняў зроку ў навучэнцаў

развернуть

ДЛЯ прафілактыкі ўзнікнення і прагрэсіравання парушэнняў зроку ў дзяцей школьнага ўзросту асаблівае значэнне мае выкананне элементарных гігіенічных правілаў: рацыянальны графік навучальнага дня, арганізацыя заняткаў і адпачынку ў вольны час, правільнае харчаванне, якое павінна ўключаць дастатковую колькасць вітамінаў. Вельмі важна забяспечыць асветленасць. Калі выкарыстоўваецца штучнае святло, яно павінна быць раўнамерным, не ствараць на рабочым стале рэзкія цені і блікі. Настольную лямпу трэба размясціць злева, калі дзіця праўша, а калі ляўша — справа. Лямпачка павінна быць пад абажурам светлых адценняў. Для паляпшэння асветленасці ва ўмовах школы сцены і паверхні сталоў у класах неабходна фарбаваць у светлыя тоны, рэгулярна мыць вокны, не ставіць на падаконнікі высокія вазоны. Пры пасадцы вучняў трэба ўлічваць, што ў першым радзе ад акна асветленасць добрая, а ў трэцім — пры пахмурным надвор’і можа быць цемнавата. Каб дзеці былі ў роўных умовах, неабходна кожнае паўгоддзе перасаджваць іх на іншыя рады партаў, пакідаючы на аднолькавай адлегласці ад дошкі.У школьным узросце патрэбны сістэматычныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі, накіраваныя на развіццё культуры рухаў, прафілактыку захворванняў. Заняткі фізкультурай і спортам стымулююць абменныя працэсы ў арганізме, што станоўча дзейнічае на зрок.

Якія прыкметы пакажуць на пагаршэнне зроку дзіцяці?

Стан зроку вашых дзяцей моцна залежыць ад таго, наколькі ўважлівыя і назіральныя бацькі. Зрок дзіцяці трэба правяраць кожны год – гэта дапаможа ў час дыягнаставаць збоі ў глядзельнай сістэме на ранняй стадыі.

Варта неадкладна звярнуцца да лекара-афтальмолага, калі ваша дзіцё:

  • трымае кніжку блізка да вачэй - бліжэй 25 см;
  • прыжмурваецца, гледзячы на выдаленыя прадметы;
  • робіцца менш рухомым;
  • часта жаліцца на болі галавы;
  • робіцца няўважлівым, рассеяным;
  • валіцца паспяховасць у школе (дзіцё можа проста не бачыць палову таго, што напісана на дошцы, а сказаць пра гэта саромеецца).

Меры па папярэджанні блізарукасці ў дзяцей школьнага ўзросту павінны быць накіраваны на зняцце ўсіх відаў напружання: мышачнага, зрокавага, нервовага. Прасцей за ўсё ўхіліць напружанне мышачнае, забяспечыўшы дзіцяці правільную паставу за сталом. Неабходны крэсла з рэгуліроўкай нахілу спінкі і вышыні сядзення і стол, які б адпавядаў росту. Пад ногі трэба паставіць невялічкую лавачку, каб разгрузіць мышцы спіны і пазбегнуць нахілу наперад. Для таго, каб навучыць малое правільна сядзець, яго трэба кантраляваць увесь першы навучальны год. Праз кожныя дваццаць хвілін работы першакласніку патрэбен дзесяціхвілінны адпачынак, падчас якога ён можа пабегаць, паскакаць, проста пазбавіцца нервовага напружання.

 

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА: ГІМНАСТЫКА ДЛЯ ВАЧЭЙ

АРЭЛІ (вочы ўгару-наніз)

Толькі сеў я на арэлі,

Як арэлі паляцелі!

Моцна я трымаюся,

Уверх ды ўніз гайдаюся!

І спяваю, і смяюся – анічога не баюся!

СЛОНІК ДЫ МУХА (вочы ўправа-улева)

Ёсць у слоніка два вухі.

На адно з іх села муха.

Дзе ты, муха? Дзе ты? Дзе? –

Муха знай сабе гудзе.

Трэба муху адшукаць

ды ад вуха адагнаць!

 

ПАВУЧОК (вочы апісваюць “банцік”)

Павучок цэлы дзень

сетку новую пляце.

Стол, парог. акно, сцяна –

ад відна і да відна!

так ён завіхаецца, рупіцца, стараецца.

А пабачыць гаспадыня –

паскідае павуцінне.

свернуть