Конкурс работ даследчага характару (раённы этап). Мы сярод лепшых!

20.04.2024

На раённым конкурсе работ даследчага характару вучаніца 7 класа Смірнова Ульяна прадаставіла вынікі даследавання "Што ў імені маім, або прырода імён жыхароў аграгарадка Лыцавічы". Высветлілася, што прырода імён жыхароў аграгарадка Лыцавічы вельмі разнастайная, імёны маюць самае рознае паходжанне. Большасць імён нашай мясцовасці ўзнікла з грэчаскай мовы - 42%, з лацінскай -20%, імёны славянскага паходжання складаюць 14,5%. Быў складзены нават слоўнік "Што ў імені маім", дзе кожны жыхар Лыцавіч можа знайсці паходжанне і тлумачэнне свайго імя.  Сумесная праца кіраўніка Анціпавай М.Ч. і Смірновай У. была высока ацэнена журы.