Конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка"

21.04.2023

20 красавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі  "Вілейская гімназія №2" адбыўся раённы этап Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка", у якім прынялі ўдзел вучні горада і раёна. Чурлёнскую сярэднюю школу ў чатырох узроставых катэгорыях прадстаўлялі чатыры навучэнцы. Самая малодшая ўдзельніца Лапаткіна Дамініка прачытала верш М. Чарняўскага "Малююць дзеці",  у другой узроставай катэгорыі выступіла Смірнова Ульяна з вершам С. Грахоўскага "Адкуль прыйшоў абед?". Верш П. Макаля "Ёсць словы, што прасцей, чым двойчы два" чытала Чорныя Алена, Анціпаў Арцём прадставіў верш П. Броўкі "Я пасадзіў тры жалуды". Кожны ўдзельнік чытаў верш ярка, эмацыянальна, пранікнёна. Дыпломам ІІ ступені ў другой узроставай катэгорыі ўзнагароджана вучаніца 6 класа Смірнова Ульяна. Віншуем!