Вынікі дыягнастычнай алімпіяды 2023

03.04.2023

Для вучняў Чурлёнскай сярэдняй школы ўдзел у раённым этапе дыягнастычнай алімпіяды паспяховы: з 4 удзельнікаў трое з дыпломамі. Віншуем з перамогай Казанцаву Кіру, вучанцу 6 класа ( дыплом І ступені па рускай мове і літаратуры), настаўніца Арловіч М.Я., Більдзюк Крысціну ( дыплом ІІ ступені па нямецкай мове), настаўніца Касач А.А. і Рогач Яну (дыплом ІІІ ступені па беларускай мове і літаратуры), настаўніца Анціпава М.Ч. 75%- паспяховасць каманды, за якой стаяць працавітасць, стараннасць, адказнасць і мэтанакіраванасць навучэнцаў і іх педагогаў. Так трымаць!