Ля вытокаў адраджэння беларускіх паясоў

31.03.2023

Выхаванцы аздараўленчага лагера "Непоседы" наведалі Лыцавіцкі сельскі дом культуры, дзе адбылася сустрэча на тэму "Вытокі адраджэння беларускіх паясоў". Дырэктар СДК Марыя Станіславаўна Шарафановіч расказала, што пояс здаўна быў важным элементам адзення, а таксама з'яўляўся моцным абярэгам. Вучні даведаліся яшчэ пра тое, што з даўніх часоў пояс сімвалізуе дарогу. Закончылася сустрэча майстар-класам, у якой кожны жадаючы мог паспрабаваць саткаць невялікі элемент беларускага пояса.