Дзень роднай мовы "Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!"

21.02.2023
 
"Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!" Менавіта пад такім дэвізам прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы ў Чурлёнскай сярэдняй школе. Дзень пачаўся з акцыі "Размаўляем па-беларуску", якая была накіравана на  выхаванне ў вучняў любові і павагі да роднай мовы, гісторыі і культуры беларускага народа. У алімпійскіх гульнях па беларускай мове каманды 5-7 класаў прымалі самы актыўны ўдзел. Паказаўшы сваю кемлівасць,  яны з захапленнем выконвалі цікавыя і разнастайныя заданні. Пазнавальна - інтэлектуальная гульня "Беларускі куфэрак", праведзеная ў 3-4 класах, спрыяла раскрыццю прыгажосці і мілагучнасці беларускай мовы, пазнаёміла са скарбамі народнай мудрасці. Завяршыўся Міжнародны дзень роднай мовы традыцыйнай акцыяй "Пішам дыктант разам", дзе прыняць удзел і праверыць свае сілы мог кожны жадаючы.