Правілы бяспечных паводзін у час зімовых канікул

26.12.2022

Правілы бяспечных паводзін у час зімовых канікул

Зімовыя канікулы – доўгачаканая пара кожнага вучня. Бо зімовыя канікулы з'яўляюцца доўгімі па працягласці, а значыць, у навучэнцаў з'яўляецца шмат вольнага часу і магчымасць адпачыць перад новай “порцыяй граніту навукі”.
Кожны навучэнец, незалежна ад узросту павінен ведаць некалькі простых правіл бяспекі падчас адпачынку і канікул. 

Разгледзім некалькі асноўных правіл паводзін, якія гарантуюць бяспеку ў час зімовых канікул:

Выконвай правілы дарожнага руху. У зімовы час на дарозе больш небяспекі. Будзь асцярожным і ўважлівым падчас руху па дарозе, асабліва ў вячэрні час. Не забудзь прымацаваць да верхняй адзежы святлоадбівальную павязку.
Выконвай правілы культурных паводзін у грамадскіх месцах, а таксама падчас навагодніх мерапрыемстваў, не выкарыстоўвай хлапушкі, бенгальскія агні, петарды і іншыя піратэхнічныя сродкі.
Сцеражыся галалёду, пазбягай падзенняў і атрымання траўмаў.
Не гуляй побач каля будынкаў, з дахаў якіх звісае снег і лёд.
Будзь асцярожным на лёдзе. Пры недастатковай таўшчыні (да 15 мм) нельга выходзіць на лёд. Неабходна асцярожна абыходзіцца з лыжамі, канькамі, санкамі. Коўзацца на санках, лыжах, каньках у незнаёмых, непрыстасаваных для гэтага месцах - небяспечна.
Пры вельмі нізкай тэмпературы паветра не рэкамендуецца выходзіць на прагулку, каб пазбегнуць абмаражэння скуры. Неабходна клапаціцца пра сваё здароўе, праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы супраць грыпу і прастуды.
ЗАБАРАНЯЕЦЦА знаходзіцца на вуліцы без суправаджэння дарослых пасля 21.00 - навучэнцам 1-4 класаў.
ЗАБАРАНЯЕЦЦА арганізоўваць і праводзіць гульні побач каля праезджай часткі дарогі, блізка каля вадаёмаў, на будпляцоўках.
ЗАБАРАНЯЕЦЦА набываць і выкарыстоўваць піратэхнічныя сродкі, якія ўяўляюць пагрозу для жыцця і здароўя людзей.
НЕАБХОДНА ЗАЎСЁДЫ ПАВЕДАМЛЯЦЬ БАЦЬКАМ ПРА СВАЁ МЕСЦАЗНАХОДЖАННЕ.

Падчас навагодніх свят варта выконваць простыя правілы, якія дазволяць вам атрымаць ад святочных дзён толькі станоўчыя эмоцыі: 
1. Не ўпрыгожвайце елку цацкамі з тканіны і пластсмасы;
2. Не абкладвайце падстаўку елкі ватай.. 
3. Асвятляць ёлку варта толькі электрагірляндамі прамысловай вытворчасці. 
4. У памяшканні не дазваляецца запальваць бенгальскія агні, ужываць хлапушкі і васковыя свечкі. Памятаеце, адкрыты агонь заўсёды небяспечны! 
5. Не варта выкарыстоўваць піратэхніку, калі вы не разумееце як ёю карыстацца, а інструкцыі не прыкладаецца, ці яна напісана на незразумелай вам мове.

Правілы паводзін на лёдзе
Канькі трэба падбіраць сапраўды па назе: толькі ў гэтым выпадку галёнкаступнёвыя суставы атрымаюць добрую падтрымку, а вывіхі і расцяжэнні суставаў будуць практычна выключаны. Лепш за ўсё апранаць канькі на ваўняныя шкарпэткі. Шнураваць канькі трэба старанна. Канькі павінны сядзець шчыльна, але перацягваць шнураванне нельга. 
Катанне дзяцей да 12 гадоў магчыма толькі ў суправаджэнні дарослых.
Падчас знаходжання на коўзанцы ЗАБАРАНЯЕЦЦА: 
1. Бегаць, скакаць, піхацца, катацца на высокай хуткасці, гуляць у хакей, здзяйсняць любыя дзеянні, якія замінаюць астатнім наведвальнікам; 
2. Кідаць на лёд смецце ці любыя іншыя прадметы. 
3. Выходзіць на лёд з жывёламі.

Правілы паводзін узімку на адкрытых вадаёмах.
1. Не выходзьце на тонкі нямоцны лёд.
2. Месцы з цёмным празрыстым лёдам больш надзейныя, чым суседнія з ім - непразрыстыя, са снегам.
3. Не карыстайцеся канькамі на першым лёдзе. 
4. Пры праломліванні лёду неабходна:
- Не губляць часу на вызваленне ад адзежы, бо ў першыя хвіліны, да поўнага намакання, яна ўтрымлівае чалавека на паверхні; 
- Выбірацца на лёд у месцы, дзе адбылося падзенне; 
- Выпаўзаць на лёд метадам "укручвання", г.зн. перакочваючыся са спіны на жывот; 
- Утыкаць у лёд вострыя прадметы, падцягваючыся да іх; 
- Уцякаць ад палонкі паўзком па ўласных слядах.

Падчас лыжных прагулак варта выконваць нескладаную тэхніку бяспекі, каб пазбегнуць траўмаў:
1. Пры перавозцы лыжы павінны быць змацаваны паміж сабой добрымі змацаваннямі.
2. Пераносіць лыжы варта ў вертыкальным становішчы, вострымі канцамі ўгару. 
3. Памятайце, што лыжныя палкі служаць для адштурхвання ад паверхні снегу і падтрымання раўнавагі, а не для фехтавання. Не варта махаць імі і паднімаць вострымі канцамі ўгору.

Пры выкананні ўсіх гэтых нескладаных правіл спадзяемся, што канікулы вашы пройдуць весела, разнастайна і не прынясуць ніякіх непрыемных адчуванняў.