Тыдзень роднай мовы працягваецца...

21.09.2022

Тыдзень роднай мовы працягваецца. Навучэнцы, падрыхтаваўшы анлайн-акцыю "Натхнёныя Бацькаўшчынай", узгадалі імёны знакамітых беларусаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё роднай мовы і культуры.
Пры правядзенні квэст-гульні "Фальклор, фальклор - душа народа" ўдзельнікаў чакалі цікавыя, пазнавальныя, творчыя заданні на розных прыпынках. Навучэнцы паглыбілі веды па беларускай мове, краязнаўстве, этнаграфіі. Наперадзе чакаюць новыя сустрэчы з роднай мовай.