Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

20.09.2022

Цікава і пазнавальна пачаўся ва ўстанове адукацыі Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!". Вучні мелі магчымасць паўдзельнічаць у акцыі "Размаўляй са мой па-беларуску", стваралі інтэрактыўнае воблака слоў на роднай мове, а таксама прэзентавалі віншавальныя паштоўкі роднай мове, у якіх жадалі нашай мове заўсёды жыць, квітнець, гучаць! Скончыўся дзень выкананнем беларускіх песень. Дзень атрымаўся не толькі цікавым, але яшчэ змястоўным і павучальным.