Прывітанне, школа!

01.09.2021

1 верасня Першы  званок гасцінна запрасіў 56 навучэнцаў у светлыя, утульныя класы нашай  установы адукацыі, сярод іх - 4 першакласнікі.  Дырэктар, Сапун Людміла Іванаўна, пажадала  першакласнікам і іх бацькам – набрацца цярпення, бо наперадзе чакае нямала выпрабаванняў, адзінаццацікласнікам- паспяхова закончыць апошні навучальны год, астатнім – працягваць свой шлях па краіне ведаў. Пасля ўрачыстай лінейкі  вучні  былі запрошаны на першы ўрок "Адзінства беларускага народа - аснова незалежнай краіны".