Аздараўленчы лагер "Непаседы"

01.06.2021

З 1 чэрвеня пачаў працу аздараўленчы лагер з дзенным прабываннем  "Непаседы". Пад час лагернай змены будзе реалізоўвацца  культурна-досугавы праект " У краіне Мульці-пульці". Выхаванцаў чакаюць цікавыя сустрэчы з героямі мультфільмаў, якія падзеляцца мудрымі парадамі, будуць вучыць адказным паводзінам, правілам здаровага ладу жыцця, добразычлівасці, павагі да роднай зямлі.