Мітынг да Дня Перамогі

08.05.2021

 Дзень Перамогі - гэта радаснае і ў той жа час сумнае свята. Гэта напамін аб тых страшных падзеях, аб вялікім подзвігу савецкага народа, які назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах. Падчас мітыгу, які адбыўся 8 мая, навучэнцы ўспомнілі асноўныя падзеі вайны, запалілі свечкі памяці, ушанавалі памяць аб загінуўшых мінутай  маўчання. На мітынгу выступілі дырэктар ААТ "Чурлёны" Красоўскі С.Г, які  зясяродзіў ўвагу на прозвішчах  воінаў-землякоў, што прайшлі праз вайну, старшыня Іжскага сельвыканкама Субач Д.Г., дырэктар  установы адукацыі Сапун Л.І., якія адзначылі, што маладое пакаленне  павінна прыкласці ўсе намаганні, каб быць дастойнымі слаўных подзвігаў абаронцаў Айчыны, каб памяць аб гераічным мінулым нашага народа жыла ў вяках.