Яго імя носіць наша дружына

12.04.2021

 12  красавіка ўвесь свет адзначае Дзень авіяцыі і касманаўтыкі — памятную дату, прысвечаную першаму палёту чалавека ў космас. Гэта асаблівы дзень — дзень трыумфу навукі і ўсіх тых, хто сёння працуе ў касмічнай галіны.  Таксама  гэта асаблівы дзень і для нашай ўстановы адукацыі, бо піянерская дружына носіць імя Юрыя Аляксеевіча Гагарына. У гэты дзень традыцыйна піянеры дружыны прымаюць удзел у розных святочных мерапрыемствах. У гэты раз педагог-арганізатар запрасіла вучняў далучыцца да квэст-гульні, падчас якой вучні мадэлявалі ракету, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы і слухалі цікавыя аповеды аб космасе.