Акцыя "Маё жыццё - мой выбар"

27.03.2021

  У рамках межведамственнай акцыі "Маё жыццё - мой выбар", якая накіравана на папярэджанне супрацьпраўных паводзін, траўматызму, прывіццё духоўных і маральных каштоўнасцей, імкнення да здаровага ладу жыцця, ва ўстанове адукацыі прайшло шэраг мерапрыемстваў.

"Важней усяго - чалавечнасць", пад такой назвай прайшой конкурс чытальнікаў вершаў. Мэта конкурса не толькі стумуляваць чытальніцкі інтарэс, а перш за ўсё, вучыць жыць па нормах маралі. Навучэнцы чыталі вершы аб адносінах да жывёл, адносінах паміж людзьмі, адносінах да  розных  учынкаў, і прыйшлі да высновы, што кожны чалавек павінен мець пачуццё асабістай адказнасці за ўсе, што адбываецца ў свеце. Дабро, міласэрнасць, клопат аб слабых - менавіта ў гэтым праяўляецца чалавечнасць!