Акцыя "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь"

15.03.2021

 Усебеларуская патрыятычная акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!” праводзіцца з 2004 года па ініцыятыве БРСМ і займае дастойнае месца сярод іншых рэспубліканскіх патрыятычных праектаў. Па традыцыі штогод цырымонія ўручэння пашпартоў прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта вельмі сімвалічна, таму што асноўнай мэтай акцыі з’яўляецца патрыятычнае выхаванне моладзі, развіццё ўстойлівага жадання садзейнічаць працвітанню роднай краіны.

 Ва ўстанове адукацыі прайшло ўрачыстае ўручэнне пашпартоў  вучням 8-9класа. Уручэнню самага важнага ў жыцці дакумента папярэднічала віншаванне дырэктара ўстановы адукацыі Сапун Л.І. Яна пажадала  юнакам і дзяўчатам заўсёды быць ініцыятыўнымі, актыўнымі і адказнымі. А таксама адзначыла, што менавіта ад моладзі залежыць далейшае развіццё і росквіт нашай краіны.