23 лютага -Дзень Абаронца Айчыны

23.02.2021

Дзень абаронцы Айчыны — свята, якое адзначаецца штогод 23 лютага ў БеларусіКыргызстанеРасiі і Таджыкістане. Было ўведзена ў РСФСР 27 студзеня 1922 года, калі Прэзідыум УЦВК РСФСР апублікаваў пастанову аб чацвёртай гадавіне Чырвонай арміі, у якой гаварылася: «У адпаведнасці з пастановай IX Усерасійскага з’езда Саветаў аб Чырвонай арміі Прэзідыум УЦВК звяртае ўвагу выканкамаў на надыходзячую гадавіну стварэння Чырвонай арміі (23 лютага)».

У савецкі час лютаўскае мерапрыемства было абавязковым і насіла палітычную афарбоўку. У гэты дзень праслаўлялі савецкі лад, яго сілу і моц, віншаванні прымалі вайскоўцы. Называўся ён раней як Дзень Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога флоту.

У наш час ушаноўваць прынята ўсіх мужчын, па-за залежнасці ад іх прыналежнасці да войска, аж да хлапчукоў, якіх лічаць будучымі ваярамі.

Ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, пад час якіх гучалі словы віншавання для хлопчыкаў і мужчын.