Акцыя "Нашы дзеці"

26.12.2020

24 снежня ў рамках акцыі "Нашы дзеці"  ва ўстанове адукацыі адбыўся ранішнік "У чаканні Дзеда Мароза", які падрыхтавалі для навучэнцаў 1- 6 класаў старшакласнікі.  Кожны стаў удзельнікам гэтага свята. Вучні пачатковых класаў пераўтварыліся ў гномікаў,  пяцікласнікі - у хвілінкі,  шасцікласнікі -  у вяселых навогодзікаў. Пазітыўныя эмоцыі падарылі  выхаванцы дашкольнай групы.  Дзеці чакалі Дзеда Мароза, які як заўсёды, прыходзіць з падарункамі. Так і гэты раз:  цукеркі,  спальныя ложкі для выхаванцаў дашкольнай групы, МФУ  прывезлі нашы даўнія сябры з Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.