Дзень самакіравання

02.10.2020

   Па традыцыі напярэдадні Дня настаўніка ў нашай установе адукацыі прайшоў дзень самакіравання. Вучні старэйшых класаў з радасцю спрабавалі сябе ў ролі настаўнікаў, праводзілі ўрокі, дзяжурылі, ставілі адзнакі.                                                                       Цудоўным падарункам для настаўнікаў стала  віншавальная праграма, у час якой  вучні выказалі шчырыя словы падзякі сваім настаўнікам.

Дзень самакіравання - чарговая прыступка да самавызначэння выпускнікоў ўстановы адукацыі.