Адзіны дзень бяспекі

03.09.2020

 Ва ўстанове адукацыі прайшлі сустрэчы з інспектарам ДАІ Вілейскага РАУС і інспектарам МНС.  Мэта мерапрыемстваў -  папярэджанне здарэнняў, захаванне здароўя і жыцця навучэнцаў.

 Інспектар МНС Камароў Я.С. звярнуў увагу на бяспечнае карыстанне электрапрыборамі, пячным ацяпленнем, напомніў правілы развядзення кастроў. Прыемным момантам стала  уручэнне падарункаў  першакласнікам.

Інспектар ДАІ  Сесько Г.В. актуалізаваў пытанне выкарыстання ўсімі пешаходамі святлоадбівальных элементаў, іх значымасці ў захаванні жыцця і здароўя людзей, таксама напомніў аб правілах дарожнага руху для пешаходаў, веласіпедыстаў, правілах перавозкі дзяцей.