Першы ўрок "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі"

02.09.2020

 Першы урок - гэта заўседы хваляванне. У гэтым навучальным годзе першыя ўрокі былі аб'яднаны адной тэмай "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі". У 1- 4 класах адбыўся урок- гульня “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”,  5-7 класс  класныя кіраўнікі запрасілі на ўрок-падарожжа “Наперад у мінулае”, на  ўроку мудрасці “Каб любіць свій край, трэба, перш за ўсе, яго ведаць” пабывалі вучні 8-9 класаў, а  старшакласнікі ўдзельнічалі  ў праектнай майстэрні “Мы - беларусы.ТV”, на якой прысутнічаў госць, ветэран вайны ў Афганістане,  Лашук А.В.                                                                    Галоўнае, што вынеслі вучні з гэтых урокаў: не адна краіна нічога не значыць без людзей.  Гэта людзі робяць краіну багатай, прыгожай,  вядомай на ўвесь свет.   І ад  малодога пакалення залежыць, якім будзе наш родны край, наша Чурлёншчына.