Свята Першага званка

01.09.2020

Мелодыя школьнага званка. Такая простая, але надзвычай кранальная. Яна дае старт у новае жыццё, напоўненае ведамі, сяброўствам і адкрыццямі. 

 1 верасня школа гасцінна расчыніла дзверы для 53 вучняў школы-сада.   Першы званок прагучаў для 3 першакласнікаў. Лінейка прайшла ў радаснай і ўрачыстай атмасферы: першакласнікі чыталі вершы, адзінаццацікласнікі падаравалі першакласнікам падарункі  Дырэктар установы адукацыі Сапун Людміла Іванаўнаа  пажадала паспяховай вучобы, новых перамог і дасягненняў, моцнага здароўя,  выдатнага настрою, рэалізацыі ўсіх планаў і задумак, ніколі не забываць сваю малую радзіму.  

   Добрай традыцыяй  школы стала запрашэнне ганаровых гасцей. На лінейцы прысутнічала стараста в. Лыцавічы Зоя Іванаўна Карыба, якая павіншавала дзяцей, настаўнікаў і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года, адзначыла, што сучасная школа   адрозніваецца ад школы 70-х камфортнымі ўмовамі для вучобы і выхавання,  пажадала поспехаў, новых адкрыццяў.