Выпускны баль

12.06.2020

11 чэрвеня адбыўся выпускны баль для 10 навучэнцаў  ўстановы адукацыі. Уся ўвага была скіравана  на іх, такіх прыгожых, лёгкіх, акрыленых. Яны зусім не падобныя на школьнікаў: дзяўчаты – у шыкоўных вячэрніх сукенках, хлопцы – у элегантных касцюмах. А яшчэ ўчора, здаецца, яны былі першакласнікамі – няўпэўненымі, сціплымі і зусім маленькімі ... Жадаем выпускнікам  здзяйснення мар і поспехаў!