Дзень Перамогі

08.05.2020

 Свята Перамогі - дата, блізкая кожнаму беларусу. Яна  увабрала у сябе бяспрыкладны подзвіг гераічнага пакалення пераможцаў і радасць народаў, выратаваных ад зняволення.  Сучаснае пакаленне, чулі па радыё, глядзелі па тэлебачанні, чыталі ў кнігах пра тое, што адбывалася на нашай зямлі 75 гадоў таму. Але ў кожнага у душы жыве сваё, асабістае адчуванне Перамогі. 

Ва  ўстанове адукацыі прайшлі класныя гадзіны, прысвечаныя  75 гадавіне Перамогі, на якіх вучні ўспаміналі пра падзеі вайны,  разважалі пра подзвіг савецкага народа. 

Навучэнцы перадалі падарунак і пажаданні добрага здароўя адзінаму ветэрану Баравому Івану Аляксандравічу.