Дзень роднай мовы

21.02.2020

 

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Святкаванне Дня роднай мовы ў нашай навучальнай установе стала ўжо добрай традыцыяй. Падбіралі ключы да роднай мовы на інтэлектуальнай гульні  “Знаўцы мовы” вучні 3-4 класаў. Пазнальна прайшоў моўны турнір  “Скарбонка роднай мовы” ў 5-7 класах, які складаваўся з сямі этапаў. Удзельнікі шукалі адказы на пытанні сінтаксісу і пунктуацыі, прыгадвалі прадметы і з’явы, тлумачылі сэнс беларускіх слоў, перакладалі з рускай на беларускую мову, спрабавалі правільна ўжываць фразеалагізмы, працягвалі фразы з вядомых вершаў.

Упершыню вучні, настаўнікі, бацькі і проста жыхары мясцовасці сталі ўдзельнікамі агульнашкольнай акцыі “Дыктант на роднай мове”, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. Прыемна заўважыць, што беспамылкова справіліся з дыктантам   13 чалавек. Большасць дапускціла  па адной, дзве памылкі. Але галоўнае, што ўсе ўдзельнікі атрымалі сапраўднае задавальненне.

Родная мова – чыстая крыніца, якая дадзена кожнаму народу, каб жыць, тварыць і адчуваць сябе сапраўдным грамадзянінам свайго народу. Трэба берагчы і ахоўваць яе, каб не страціць сваю ўнікальнаць і самабытнасць.