Спаборніцтвы па судамадэльнаму спорту

08.02.2020

5-7 лютага навучэнцы установы адукацыі, члены гуртка"Судамадэліраванне", пад кіраўніцтвам Роліч Аляксея Мікалаевіча прымалі ўдзел у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па судамадэльнаму спорту ў г.Слуцку.

Кулінковія Ягор, вучань 7 класа, атрымаў Дыплом 2 ступені у зімовым першынстве  Рэспублікі Беларусь "Гардэмарыны-2020"

  У асабістых першынствах Мінскай вобласці  па судамадэльнаму спорту Ганчароў Ілля, вучань 9 класса, атрымаў Дыпломы 1 ступені ў класе Ф-4-А і 1 ступені ў класе  Ф4-С, Бурак Уладзімір, вучань 9 класа,  узнагароджаны Дыпломам 2 ступені ў класе Е-600, Раманенка Уладзімір, вучань 8 класа,  атрымаў Дыплом 1 ступені ў класе ЕЛ.

Ганчароў Ілля ўзнагароджаны Дыпломам 3 ступені у спабрніцтвах Слуцкага раёна (мадэлі класа ФЕ4 С).

 Віншуем пераможцаў, жадаем далейшых поспехаў!