Акцыя "Нашы дзеці"

25.12.2019

24 снежня  навучэнцаў  установы адукацыі чакаў сюрпрыз. Ужо трэці год у рамках рэспубліканскай навагодняй  акцыі "Нашы дзеці" ўстанову адукацыі наведвае Міністэрства  транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Госці, як заўсёды, прыязджаюць з падарункамі. Гэты год не стаў выключэннем. Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Мікалаевіч Аўраменка  ўручыў тэлевізар, фотаапарат, канструктар "Лега" і, канешне, салодкія падарункі  для дашкольнікаў.  У сваю чаргу, вучні падрыхтавалі святочную інтэрактыўную праграму "Навагоднія сюрпрызы", дзе разам з катом Леапольдам, Снягуркай дапамагалі Дзеду Марозу прыпомніць пра свята "Новы год".   

Да  акцыі далучылася ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызму Вілейскага райвыканкама. Аляксандр Часлававіч Пецейка ўручыў сертыфікат на набыццё  новага кампьютарнага класа.

Напярэдадні свята  на тэрыторыі дзіцячага садка, дзякуючы прадпрымальніку Васілію Леоненка,  з'явілася гульнявая пляцоўка.

 Выказваем усім  шчырую падзяку за навагоднія сюрпрызы.