На 1 сакавіка 2023 г. ва ўстанове адукацыі – 62 навучэнцы і 14 выхаванцаў групы дашкольнай адукацыі
Мэта: стварэнне ўмоў для забеспячэння якаснай адукацыі, павышэння яе эфектыўнасці ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі запатрабаваннямі асобы і дзяржавы.
Задачы:
- ствараць умовы для паспяховай самарэалізацыі навучэнцаў з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі шляхам фарміравання асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый пры правядзенні вучэбных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, заняткаў на павышаным узроўні, прафесійным і інтэграваным навучанні;
- павышаць узровень выхаванасці навучэнцаў праз засваенне асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, развіццё пачуцця любові і павагі да сваёй Радзімы, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці;
- ствараць умовы для падрыхтоўкі да жыццёвага і прафесійнага самавызначэння навучэнцаў шляхам аказання дапамогі ва ўсведамленні ўласных інтарэсаў, схільнасцей і здольнасцей праз інфармаванне аб запатрабавальных прафесіях і шляхах іх атрымання;
- забяспечваць сістэмны падыход да фарміравання ў дашкольнікаў і вучняў навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці, здаровага ладу жыцця, культуры паводзін праз правядзенне пастаяннай шырокай інфармацыйна-тлумачальнай работы з удзельнікамі адукацыйнага працэсу;
- удасканальваць падыходы праектавання вучэбных заняткаў з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў навучання, розных форм арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння, накіраваных на дасягненне асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў.
У 2021 годзе ўстанова адукацыі паспяхова прайшла акрэдытацыю і атрымала сертыфікат на адпаведнасць віду навучальна-педагагічны комплекс.