Свята "Дажынкі-2020"

03.10.2020

 У суботу 3 кастрычніка ў аг.Лыцавічы адбылося раённае свята "Дажынкі - 2020".  Навучэнцы ўстановы адукацыі прадставілі творчыя работы для афармлення выставы падворка ААТ "Чурлёны".  Члены гуртка "Суднамадэліраванне" паказалі майстар-клас па кіраванню радыёкіруемымі лодкамі. На стадыёне адбыўся турнір па футболу.                           Шмат навучэнцаў   наведалі пляцоўку, арганізаваную Вілейскім РАНС. Дзеці паўтарылі правілы пажарнай бяспекі і атрымалі   падарункі - альбомы для размалёвак.                           Атракцыёны, якія працавалі ў гэты дзень, радавалі малодшых навучанцаў.                   Галоўнае, што навучэнцы ўбачылі, што ў нашай краіне шануюць людзей працы.