Рыхтуемся да школы мы

Анкета для бацькоў " Ці гатова ваша дзіця да школы"

развернуть

Анкета для родителей «Готов ли ребенок к школе?»

Отметьте те высказывания, с которыми вы согласны. Результаты анкеты позволят определить, что следует развивать у ребенка при подготовке к школе.

1. Хочет ли Ваш ребенок идти в школу?

2. Привлекает ли его в школе то, что он там много узнает?

3. Может ли он заниматься самостоятельно каким-либо делом, требующим сосредоточения в течение 30 минут, например, собирать конструктор, пазл?

4. Верно ли, что Ваш ребенок в присутствии незнакомых взрослых не стесняется?

5. Умеет ли он составить рассказ по картинке не короче, чем из пяти предложений?

6. Может ли Ваш ребенок рассказать наизусть несколько стихотворений?

7. Умеет ли он изменять существительные по числам?

8. Умеет ли Ваш ребенок читать по слогам или целыми словами?

9. Умеет ли он считать до 10 и обратно?

10. Может ли Ваш ребенок решать простые задачи на вычитание или прибавление единицы?

11. Любит ли он рисовать или раскрашивать картинки?

12. Может ли Ваш ребенок пользоваться ножницами и клеем?

13. Может ли он собрать разрезную картинку из пяти частей за 1 минуту?

14. Знает ли ребенок названия диких или домашних животных?

15. Может ли он обобщать понятия, например, назвать яблоко, грушу, банан одним словом «фрукты»?

16. Любит ли Ваш ребенок заниматься самостоятельно – рисовать, собирать мозаику и т.д.?

17. Может ли он понимать и точно выполнять словесные инструкции?

свернуть

Развіццё дробнай маторыкі рук як сродак развіцця маўлення дзяцей

развернуть

Дашкольны ўзрост – гэта перыяд актыўнага засваення гутарковага маўлення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнага, лексічнага, граматычнага. Працэс развіцця маўлення даволі працяглы. Уводзіць дзіця ў свет гукаў і слоў трэба паступова, паслядоўна і мэтанакіравана. Найлепш для гэтага падыходзяць пальчыкавыя гульні.

Пальчыкавыя гульні здаўна выкарыстоўваліся ў народнай педагогіцы. Нашы продкі разумелі, што рука дзіцяці з першых гадоў павінна прывучацца да працоўнай дзейнасці. У той самы час традыцыйныя забаўлянкі, такія, як «Лады-лады-ладкі», «Сарока-варона» і іншыя, спрыялі развіццю сэнсарнага ўспрымання дзяцей, вучылі выконваць разнастайныя дробныя рухі, развівалі мозг.

Лады, лады, ладкі,

Мы палолі градкі.

(робіце рухі, нібыта вы дзераце зелле)

Мы палолі самі

Вось гэтымі рукамі.

(круціце рукамі).

Народныя забаўлянкі-лічылкі таксама можна ўмоўна аднесці да пальчыкавых гульняў, бо пры лічэнні задзейнічаны пальцы рук.

Могуць выкарыстоўвацца разнастайныя формы работы:  гімнастыка і масаж пальцаў, «тэатр пальчыкаў», гульні з прадметамі і матэрыяламі, а таксама сюжэтныя пальчыкавыя гульні, якія суправаджаюцца вершаванымі тэкстамі.

Якраз апошнія ў найбольшай ступені спрыяюць развіццю маўлення, бо адначасова адбываецца запамінанне слоў, усталёўваюцца сувязі паміж рухамі і назвамі дзеянняў і прадметаў. Адначасова дзеці прыслухоўваюцца да мелодыкі роднай мовы, усведамляючы яе рытм.

Выкарыстоўваючы пальчыкавыя гульні, неабходна прытрымлівацца двух прынцыпаў навучання — гэта «ад простага да складанага» і «самастойна па здольнасцях». Гэты саюз дасць магчымасць вырашыць у гульні адразу некалькі праблем, звязаных з развіццём творчых і маўленчых здольнасцей:

па-першае, пальчыкавыя гульні могуць даць ежу для розуму;

па-другое, яны заўсёды ствараюць умовы, якія апераджаюць развіццё здольнасцей дзіцяці;

па-трэцяе, выконваючы практыкаванні самастойна, дзіця развіваецца найбольш паспяхова;

па-чацвёртае, яны могуць быць вельмі разнастайныя па сваім змесце, а акрамя таго, як і любыя гульні, не церпяць прымусу і ствараюць атмасферу свабоднай і радаснай творчасці;

па-пятае, гуляючы са сваімі дзеткамі, таты і мамы, бабулі і дзядулі, а таксама ўсе спецыялісты, непрыкметна для сябе набываюць вельмі важнае ўменне — стрымлівацца, не перашкаджаць дзіцяці самому разважаць і прымаць рашэнні, не рабіць за яго тое, што ён можа і павінен зрабіць сам.

Каб прымяненне пальчыкавых гульняў для развіцця маўлення было эфектыўным, неабходна прытрымлівацца наступных прынцыпаў іх правядзення:

 • выконваць практыкаванне варта разам з дзіцём, пры гэтым дэманструючы ўласную захопленасць гульнёй;

• пры паўторным правядзенні гульні дзеці нярэдка пачынаюць вымаўляць тэкст часткова (асабліва пачатак і заканчэнне фраз). Паступова развучваючы тэкст на памяць, дзеці прамаўляюць яго цалкам, суадносячы словы з рухам;

• усе практыкаванні паступова замяняць новымі;

• гульні, якія найбольш спадабаліся, можна пакінуць у сваёй картатэцы і вяртацца да іх па жаданні дзіцяці;

• не трэба ставіць перад дзіцём некалькі складаных задач адразу (да прыкладу, паказваць рух і вымаўляць тэкст): аб’ём увагі ў дзяцей абмежаваны, і невыканальная задача можа «адбіць» цікавасць да гульні;

• нельга прымушаць дзіцяці да гульні, а абавязкова трэба разабрацца ў прычынах адмовы, калі магчыма, ліквідаваць іх (напрыклад, змяніўшы заданне) або памяняць гульню.

Гульні-імітацыі рэальных чалавечых паводзін.

На дзвярах вісіць замок (складаеце дзве далоні ў замок),

Мы замочак пакруцілі (круціце складзенымі рукамі),

Мы замочкам пастукалі (сасчэпленыя рукі стукаюцца адна аб адну)

Мы замочак пацягнулі (сасчэпленыя рукі цягнуцца ўбакі)

І замочак адамкнулі (рукі расчапіць).

         Такім чынам, пальчыкавыя гульні ўяўляюць сабой каштоўны матэрыял для развіцця маўленчых здольнасцей дзіцяці. Яны ўдасканальваюць вуснае маўленне; праз выкарыстанне народных забаўлянак у якасці тэкстаў для пальчыкавых гульняў адбываецца далучэнне дзяцей да скарбаў народнай культуры, абуджаецца іх цікавасць да народнай творчасці.

        Для развіцця дробнай маторыкі можна выкарыстоўваць розны спартыўны інвентар і некаторыя дробныя прадметы: скакалкі, мячы, гімнастычныя палкі, кольцы,  абцяжараныя мяшочкі. 

       Вялікае месца ў рабоце з дзецьмі па развіццю дробнай маторыкі адводзіцца практыкаванням з малымі мячамі: рознымі па памеру, матэрыялу, колеру, фактуры, структуры, функцыянальнаму прызначэнню.

Помніце самае галоўнае:

Трэба, каб практыкаванні прыносілі дзіцяці задавальненне.

alt

свернуть