Роднай мове квітнець і развівацца!

24.09.2022

Тыдзень роднай мовы ва ўстанове адукацыі завяршыўся акцыяй “Чытаем Максіма Танка разам”. Група зацікаўленых навучэнцаў падрыхтавала вершы знакамітага аўтара і падзялілася імі з аднагодкамі і педагогамі. Шчырыя і філасофскія разважанні Максіма Танка кранулі як дарослых, так і дзяцей. Спадзяёмся, што наша родная мова, вытканая “... з сузор’яў і сонечных цёплых праменняў, з грымучага ззяння бурлівых крыніц...”, будзе толькі квітнець і развівацца.