15 лютага - 32-ая гадавіна вываду савецкіх войск з Афганістана

15.02.2021

 Ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча  з ветэранам вайны ў Афганістане, настаўнікам хіміі, Віктарам Іосіфавічам Баравым.  Падчас сустрэчы  Віктар Іосіфавіч падзяліўся ўспамінамі аб службе,аб салдацкім сяброўстве.    На сустрэчу быў запрошаны культарганізатар СДК Лыцавічы Д.У.Шарафановіч,  які расказаў вучням, што пабудзіла яго на стварэнне  пакою Памяці "Тры вайны - памяць адна".  Старшакласнікі прыйшлі да высновы, што наша задача цяпер  - памятаць аб тых, хто  выконваў  інтэрнацыянальны доўг, адносіцца да іх  з павагай  і праяўляць клопат.